Перайсці да зместу

Артэ дэлла Лана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Ваўнянога цэху, Андрэа Дэлла Робіа  (руск.), 1487, Музей Опера-дэль-Дуома  (руск.) ў Фларэнцыі.
Майстар Артэ дэлла Лана. «Мадонна з дзіцем, чатырма святымі і чатырма анёламі». XIV — пачатак XV стагоддзя

Артэ дэлла Лана (італ.: Arte della Lana — у даслоўным перакладзе «Рамяство воўны», у іншым значэнні — «Ваўняны цэх») — цэх, гільдыя апрацоўкі воўны, адна з сямі найбуйнейшых рамесных карпарацый  (англ.) Фларэнцыі ў познім Сярэднявеччы і ў час Адраджэння.

У разгар вытворчасці ў Артэ дэлла Лана непасрэдна працавала 300 рабочых і ўскосна каля траціны насельніцтва Фларэнцыі, штогод выраблялася каля 100 тысяч мерак тканіны. Гільдыя кантралявала ўсе стадыі ваўняной апрацоўкі ад сырой воўны да гатовай тканіны.

  • Gualchiere, 2001.L'arte della lana a Firenze, (Florence: Edifir)
  • H. Hoshino, 1980. L'arte della lana in Firenze nel Basso Medioevo: il commercio della lana e il mercato dei panni fiorentini nei secoli XIII—XV, (Florence: Leo S. Olschki)